|
ШТО ТАКОЕ GOOGLE MAPS URL
Google Maps URL — гэта звычайная http-спасылка выгляду http://maps.google.com/?ie=UTF8&ll=40.528414,-73.839111&spn=1.417471,2.570801&z=9&om=1
Калі Вы ўвядзеце гэтую спасылку ў сваім прафайле, мы пакажам вашае месцазнаходжаньне на нашай мапе!
АЛЕ Ж ТАДЫ УСЕ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ, ДЗЕ Я ЖЫВУ?
Так. Таму ўводзіць, ці ня ўводзіць ваш URL, вырашаць вам.
Падказка: не абавязкова дакладна вызначаць свой дом. Можна даць URL не на свой, а на суседзкі дом.
Ці прыблізна дзесьці ў сваім раёне. Ці проста на свой горад. Як заўгодна. Але цікава было б, калі б усе карыстальнікі вызначылі хаця
б прыблізна сваё геаграфічнае месцазнаходжаньне. Гэта дазволіла б хутка адшукаць кагосьці ў сваім раёне/рэгіёне!
ЯК ДАВЕДАЦЦА МОЙ GOOGLE MAPS URL?
Гэта вельмі лёгка і зойме ня больш за хвіліну. Трэба:
- Адчыніць старонку http://maps.google.com
- Адшукаць на мапе сусьвету сваю краіну, потым горад, потым раён і ўрэшце дом. Ваш дом (раён, горад, ці тое месца, куды вы хочаце паставіць маркер) павінны быць дакладна ў цэнтры вакна з мапай.
- Клікнуць на лінк
Link to this page, які знаходзіцца над мапай уверсе справа.
- Над мапай, у правым верхнім куце, выскачыць невялікае вакенца. Той URL, які будзе ў першым полі Paste link in email or IM, і ёсьць Google Maps URL! Застаецца толькі перанесьці яго ў свой прафайл на my.knihi.com
ЯК ДАВЕДАЦЦА МОЙ GOOGLE MAPS URL - ПАДРАБЯЗНА
1. Адчыніце старонку http://maps.google.com.
У поле для пошуку ("Search the map") увядзіце назву свайго горада і рэгіён або краіну. Напрыклад, Lida, Belarus, або Ontario, Canada, або Las Vegas, Nevada. І націсьніце Search Maps.
Гугал мусіць адшукаць ваш горад.
Падказка: калі вы жывеце ў ЗША, увядзіце сваю адрэсу цалкам (напр. 1600 Pennsylvania Ave, Washington, DC ) і пераходзьце адразу на крок 3.

2. Далей, адшукайце свой раён і дом.
Вы можаце зрабіць мапу больш дэталёвай (з дапамогай кнопак - і + на мапе зьлева, Zoom In і Zoom Out) і пераключыцца ў гібрыдную мапу (Hybrid).
Гібрыдная мапа - гэта камбінаваная адміністатыўна-спадарожнікавая мапа. Калі вы жывеце ў вялікім горадзе ў ЗША альбо краінах Заходняй Эўропы, хутчэй за ўсё вашая вуліца
ўжо падпісаная ў Google Maps і адшукаць як будзе лёгка.
Калі вы адшукаеце ваш дом (або месца, куды вы хочаце паставіць маркер), зрабіце так, каб ён быў дакладна ў цэнтры мапы (перацягніце мапу мышшу).
Калі адшукаць ваш дом (раён) складана, прапусьціце крок 2.

3. Клікніце на лінк Link to this page, які знаходзіцца над мапай уверсе справа.
Над мапай, у правым верхнім куце, выскачыць невялікае вакенца.
Той URL, які будзе ў першым полі Paste link in email or IM, і ёсьць Google Maps URL!

4. Застаецца толькі перанесьці Google Maps URL ў свой прафайл на my.knihi.com:

Посьпехаў!
|