SHTO, NAS TAK MALA U AMIERYCY???? 11 CHALAVIEK NALICHYLA.
Язэп
9 жніўня 2002
У Нямкччыне нас таксама ня 6 чалавек. Постсавецкі сіндром: на Радзіме чакаюць, калі ім дазволяць быць Беларусамі, а тут ці на КДБ - ФСБ ссылаюцца, альбо ну вельмі Гр-р-р-россе праблемы у народа. Карацей - "па барабану".
rydel n23
10 жніўня 2002
Па-першае, сайт my.knihi.com вельмі новы - здаецца, менш як месяц. Мала хто ведае. Прамоцыю яму, здаецца, ніякую не рабілі. Толькі на радыё Свабода ў підарачцы расказалі...
Па-другое, калі некалькі тыдняў таму злодзеі выкралі сэрвэр Беларускай Палічкі, то частка запісаў зьнікла.
Па-трэйцяе, некаторыя людзі сапраўды, нават жывячы доўгі час у замежжы, усё яшчэ маюць саўковы мэнталітэт і баяцца даваць сваю кантактную інфармацыю, пералякаючыся нейкага містычнага КГБ.
Сьмешна, спадарства! Вы "ім" зусім не патрэбны. А вось вас рэгістрацыя ў my.knihi.com дапаможа адшукаць кантакты на сваёй "другой радзіме" ці часовым мейсцы побыту!
Як гэтага можна баяцца? Я, напрыклад, з памежнікамі, мытнікамі, паліцыянтамі заўсёды размаўляю па-беларуску (хаця магу спакойна размаўляць па-расейску з расейскамоўнымі прыяцелямі). Некаторыя памежнікі нават спрабуюць адказваць па-беларуску. Чаго ж баіцеся вы? Неіснуючага скелета ва ўласнай шафе? Дык расчыніце яе і выкінце яго на сьметніцу.
Yaugen (Massachusetts)
12 жніўня 2002
Shanouny pradstaunik BAZA u shtacie Massachusetts, sproba da Vas dateliefanavacca nie pryniesla plionu. Chalavek, jaki padyjshou da teliefonu, pa-bielarusku nie razumieje. A ja nie viedaju navat, kago zapytacca. Kidacca u douguju tlumachalnuju gutarku u angielskaj movie mnie pakul shto ciazhkavata. Majcie lasku adguknucca pa kamputary albo teliefonie 1-508-872-2159.Budu biaskonca udziachny. Vialiki dzjakuj.
Yaugen (Massachusetts)
12 жніўня 2002
Даражэнькая Аленка!Нас сапраўды да крыўднага мала.Тых, хто прысунуўся сюды з Беларусі шмат. Але беларускамоўных - адсоткаў дзесяць, як і па ўсёнькай Беларусі (глядзі вынікі лукашэнкаўскага рэферэндуму). Хацеў бы памыліцца, але, мяркую, прыблізна столькі сама беларускамоўных эмігрантаў позьнесавецкай і "эснгоўскай" хвалі ўва ўсіх краінах сьвету. Не больш іх і сярод польскіх беларусаў.Бальшыні ж нават і ў голаў не прыйдзе, што можна стала размаўляць па-беларуску ды яшчэ праз Сеціва. Але ў нас ёсьць ты, маладая і разумная, а не толькі такія старыя ёлупні як я. Так што будзем жыць.
Юст
12 жніўня 2002
Шаноўны Яўген з Масачусэтса! Працягваю вам руку праз акеан з Менску! Нас не так ужо і мала, але крыўдна, што не кожны можа набыць нават танны кампутар. Калі ў пачатку ХХ ст. нашаніўцы распачыналі Адраджэнне, іх было ўсяго жменька. На абарону БНР паўсталі тысячы. Колішні лука-рэферэндум азначыў, што свядомых беларусаў ужо больш мільёна(!) і гэта тэндэнцыя расце, пашыраецца, што дае нам падставу і надзею ўбачыць той дзеь, калі ў агульнай беларускай хаце нарэшце загучыць усімі паважанае матчына слова, і мы зноў адчуем сябе нацыяй, дастойнай нашай слаўнай гісторыі і славутых продкаў. Толькі пазнаўшы праўдзівую гісторыю, пачынаеш ганарыцца сваёй Радзімай і тым, што сам БЕЛАРУС! Метастазы расейскай імперскай палітыкі, калі выразана, знішчана ўсё лепшае беларускае, яшчэ доўга будуць сказвацца на нашым жыцці. Эліта толькі фарміруецца. Большасць простых людзей цяпер б'ецца за сваё выжыванне - ім не да палітыкі. І гэта нармальная з'ява, - так ва ўсім свеце. Бяда што грамадства пазбаўлена аб'ектыўнай інфармацыі. Палітычныя партыі яшчэ слабыя, толькі набіраюцца вопыту, а інэртнае грамадства не ў стане выдзеліць дастойнага лідэра. Што можа даць балота, у якім гінуць усе лепшыя памкненні, тонкія вібрацыі душы? Вось і маем Луку. На мой погляд, Нацыянальная ідэя у стане абудзіць, з'яднаць і натхніць нацыю! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
rydel n23
13 жніўня 2002
Шмат вас, шмат! :)
Хама
13 жніўня 2002
Запрашаю пазнаёмiцца з маiмi апавяданнямi на сайце: awbub.narod.ru.
Вось спатрэбілася..
14 жніўня 2002
Народзе, колькі дакладна штатаў у ЗША (52?) і колькі правінцый у Канадзе (13?)
? ;]
Yaugen (Massachusetts)
17 жніўня 2002
Ў ЗША 50 штатаў ды адна акруга Калумбія (District of Columbia), дзе і знаходзіцца сталіца краіны. Усяго 51 адміністрацыйная адзінка.